8 кастрычніка 2020 стала вядома, што кампанія Apple запатрабавала ў Telegram заблакаваць тры телеграм-канала, якія змяшчаюць інфармацыю адносна злачынцаў банды Лукашэнка, на іх прыладах.

Мы, прадстаўнікі беларускай телеграм-супольнасці ў корані не згодныя з такім патрабаваннем кампаніі Apple, з прычыны таго, што падобныя каналы з’яўляюцца практычна адзіным інструментам беларускага народу па прадухіленню гвалту з боку сілавікоў да мірных пратэстоўцаў.

На жаль, суды і пракуратура Беларусі цалкам падкантрольныя тым жа людзям, што аддаюць загады на вельмі жорсткія расправы з усімі нязгоднымі. Таму збор інфармацыі пра людзей, якія выконваюць злачынныя загады, з’яўляецца надзвычай важным для наступнай ацэнкі іх дзеянняў у незалежных судах Беларусі. Блакуючы доступ да гэтых каналах, кампанія Apple ўскосна падтрымлівае гвалт і катаванні над беларусамі, якія адновяцца з новымі сіламі, у выпадку ўступлення дадзенай ініцыятывы ў сілу.

Больш за тое, гэтыя дзеянні кампаніі Apple ствараюць небяспечны прэцэдэнт па цэнзураванні Telegram, як адзінага інструмента непадкантрольнага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Небяспека падобнай цэнзуры ставіць пад пагрозу эфектыўнасць і бяспеку мірнага пратэсту беларусаў.

У сувязі з гэтым, мы звяртаемся да кампаніі Apple з просьбай перагледзець рашэнне аб забароне згаданых Telegram каналаў на прыладах Apple і узважана ацаніць вышэйпаказаныя аргументы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *