• Дарагая Серабранка! Я моцна хацела прыехаць сёння да вас з расповедаў пра вашых землякоў-паэтаў, і я веру, што для мяне гэтая лекцыя была б бяспечнай: вы б і схавалі, і вывезлі мяне з-пад рызыкі, але мы не можам рызыкаваць тымі, хто прыйшоў бы спакойна слухаць лекцыю. Думаю, і Валер Маракоў, і Тодар Кляшторны, і Мойшэ Кульбак падтрымалі б нас у рашэнні берагчы адзін аднаго і не падстаўляцца. Як толькі стане крышачку спакайней – я абавязкова да вас прыеду, і мы будзем чытаць вершы, не падскокваючы на месцы ад трывогі за кожнага, хто стаіць побач. Усім сэрцам з вамі.
    Ганна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *